У страі заўжды, у памяці навекі
Менавіта пад такой назвай у Кармянскім раённым аддзеле Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь адкрылася экспазіцыя, прысвечаная героям Кармяншчыны.
Памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны нязгасным болем дагэтуль адгукаецца ў сэрцы кожнага беларуса. Колькі ахвяр і страт давялося панесці нашай зямлі, колькі лёсаў скалечана вайной. І тым большай пашаны вартыя воіны-вызваліцелі роднага краю, тым большы гонар мы адчуваем за герояў – ураджэнцаў Кармяншчыны, а таксама за тых, хто здзейсніў свае подзвігі на нашай малой радзіме.
Менавіта ім прысвечаная экспазіцыя ў Кармянскім РАСК.
Гонар і памяць абаронцаў Айчыны захаваецца ў новых пакаленнях.
Алеся Шуцікава