ПРЕСС-ЦЕНТР

Бітва за ўраджай пачалася!

Бітва за ўраджай пачалася!
22 июля 2022
6

Сёння на полі КСУП «Саўгас «Кармянскі» адбылося адно з самых доўгачаканых і значных падзей у жыцці кожнага аграрыя – Зажынкі. Пачатак збору ўраджаю прайшоў пры ўдзеле старшыні райвыканкама Яўгена Белаша, яго намесніка Наталлі Сідаравай, старшыні райкама прафсаюзаў Любові Ларчанкі, старшыні прафсаюзаў АПК Алены Караедавай і, канешне, кіраўніка сельгаспрадпрыемства Міхаіла Флар’яновіча.

З велізарным нецярпеннем і лёгкім  хваляваннем галоўныя героі падзеі – камбайнеры і вадзіцелі аўтамабіляў, чакалі, калі пачнецца абрад. Прыгожыя камбайны строгім строем сталі за спінамі сваіх камандзіраў. Усё было гатова. Працяглая песня жнеек парушыла цішыню. Традыцыйныя спевы пачатка жніва дала старт Зажынкам. Некалькі дружных спрытных рухаў – і першы сноп быў гатовы. Як таго патрабуе звычай, жанчыны ўпрыгожылі яго яркімі стужкамі і ўручылі кіраўніку раёна і дырэктару сельгаспрадпрыемства. Прыемным завяршэннем цырымоніі стаў каравай з мінулага ўраджаю, падзелены паміж аграрыямі. У завяршэнне свяціцель царквы Мікалая Цудатворца іерэй Георгій Арлоўскі блаславіў работнікаў і тэхніку на старт уборачнай кампаніі. Хай колас будзе буйным, настрой добрым, а надвор’е спрыяе збору ўраджаю. З Богам!

Предыдущая новость
Улица родная, улица моя
следующая новость
Вытокi. Горкi
Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей