Літаратурны краш: чый талент пакарыў кармянцаў?
5 сентября 2026
404
У Год беларускай жанчыны, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, кармянскія прыгажуні расказалі пра любімых беларускіх пісьменнікаў і пра тое, якія творы яны параілі б прачытаць кожнаму беларусу.
Кацярына Гоцманава, выхавацель дзіцячага сада № 5 г. п. Карма:

– Васіль Быкаў. Яго творы пра Вялікую Айчынную вайну настолькі рэалістычныя, што кожную падзею пражываеш разам з яго героямі. Добра, што іх вывучаюць у школе. Таксама вельмі падабаюцца кнігі Уладзіміра Караткевіча на ваенную і гістарычную тэматыку. Наогул, нашых беларускіх пісьменнікаў можна доўга пералічваць – кожны выдатны па-свойму.
Алла Драздова, работнік Кармянскай ЦРБ

– Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк. Мне вельмі падабаюцца іх вершы. Пэўна, гэтыя пісьменнікі таму і сталі класікамі беларускай літаратуры, што іх творчасць блізкая і зразумелая ўсім. І кожны знойдзе ў ёй штосьці роднае, цікавае, што кранае да глыбіні душы. І, мабыць, няма ніводнага беларуса, хто не ведаў бы іх вершы.
Наталля Шынкарэнка, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Кармянскага ТЦСАН:

– Канечне ж, я б параіла кожнаму чытаць класікаў. Мой любімы беларускі паэт і пісьменнік – Якуб Колас. Яго творчасць застаецца актуальнай нават праз стагоддзе. Калі мы праходзілі ў школе яго «Новую зямлю» і «На ростанях», разумелі не ўсё. Але ж гэта не проста аўтабіяграфічныя творы, а нарыс жыцця беларусаў таго часу. І нават праз літаратуру можна вывучаць гісторыю.
Вольга Трамбіцкая, настаўнік сярэдняй школы № 1 г. п. Карма:

– Я б параіла кожнаму прачытаць «Чорны замак Альшанскі» Уладзіміра Караткевіча. Выдатны і вельмі цікавы твор, у якім у адно целае сплятаюцца сучаснасць і мінулае. Раней яго не вывучалі ў школе, і я прачытала самастойна, была надзвычай уражана. Не ведаю, ці зразумеюць усю глыбіню гэтага рамана школьнікі, але дарослым варта звярнуць на яго ўвагу.
Ніна Гусарава, кіраўнік аперацыйнай службы ЦБП № 314 АСБ «Беларусбанк»:

– Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына.
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…
Адчуваеце, якія прыгожыя і разам з тым трапныя радкі гэтага верша? Яго павінен ведаць кожны беларус. Ведаць і шанаваць сваю зямлю, родную мову, нацыянальную культуру і самабытнасць.
Марыя Тэррэ, настаўнік Кароцькаўскай сярэдняй школы імя П. П. Качуеўскага:

– Мне падабаюцца містычныя і таямнічыя творы Яна Баршчэўскага і Уладзіміра Караткевіча. На іх старонках паўстаюць падзеі мінулага, якія пераплятаюцца са светам містыкі; ажываюць незвычайныя істоты, а прыгоды галоўных герояў вымушаюць напружана сачыць радок за радком за ўсім, што адбываецца ў творы. Адарвацца немагчыма!
Запісала Алеся Шуцікава