ПРЕСС-ЦЕНТР

Пасека-Слабодка – утульны куточак, мілы сэрцу і душы

Пасека-Слабодка – утульны куточак, мілы сэрцу і душы
15 апреля 2026
4

Нядаўна рэдакцыя атрымала паведамленне ў чат-бот, у якім да нас звярталіся нашы чытачы з просьбай паказаць фотарэпартаж з вёскі Пасека Слабодка.

Да нас звярнулася падпісчыца Марына: “Пішу Вам з вялікай асабістай просьбай і словамі падзякі за вашую працу. Мы з бабуляй – вашы пастаянныя чытачы. Я рэгулярна паказваю ёй артыкулы з вашай газеты пра яе родную вёску Пасеку-Слабодку і суседнія. Кожная такая вестачка з раёна для яе – велізарная радасць.

Справа ў тым, што маёй бабулі Марыі Мікалаеўне ўжо споўнілася 90 гадоў. Яна нарадзілася і вырасла ў Пасецы-Слабодцы, і гэтае месца ёй бясконца дорага. Лёс склаўся так, што яна выехала з роднага дома ў Расію, у Архангельскую вобласць – спачатку працаваць, а пасля там і засталася. Але нягледзячы на гады і адлегласць, яна ўсё гэтак жа моцна сумуе па родным краі, увесь час успамінае дзяцінства і сваіх землякоў.

Падкажыце, калі ласка, ці ёсць у рэдакцыі актуальныя фатаграфіі вёскі Пасека-Слабодка? Бабулі вельмі хочацца на свае вочы ўбачыць, як выглядаюць яе родныя мясціны сёння, праз столькі гадоў. Для бабулі такія здымкі стануць бясцэнным падарункам і магчымасцю на імгненне зноў аказацца на малой Радзіме”.

Мы не маглі не адгукнуцца. І сёння прапануем вашай увазе фотарэпартаж з гэтай маленькай, але такой утульнай і маляўнічай вёсачкі, якая нібыта прыхавалася сярод лясоў і палёў і чакае летняга цяпла, калі ўсё навокал зазелянее, расквітнее і стане яшчэ больш прыгожым.

Спадзяемся, гэты фотарэпартаж зацікавіць не толькі Марыю Мікалаеўну, але і іншых нашых чытачоў.

Алеся Шуцікава

Фота аўтара

Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей