ПРЕСС-ЦЕНТР

Песня льецца па вёсках Кармяншчыны

Песня льецца па вёсках Кармяншчыны
28 сентября 2015
7

На мінулым тыдні Кармянскі аўтаклуб з чарговым канцэртам наведаў вёскі Паштовая Глінка, Студзянец і Казімірова. Як заўжды артыстаў сустракалі вельмі цёпла: людзі рыхтаваліся, чакалі. А тыя, у сваю чаргу, не расчаравалі аматараў культурнага адпачынку: прадставілі ім вясёлыя песні і прыпеўкі.
Жыхары вёсак з зада-вальненнем падпявалі вака-лістам, асабліва актыўныя спрабавалі танцаваць. Яны заўсёды з радасцю сустракаюць работнікаў аўтаклуба ў сваіх населеных пунктах, таму што іх творчасць – жывая, блізкая да людзей. У песнях можна пазнаць і суседа, і знаёмых, і сябе.
Спевакі развіталіся з сялянамі да наступнага раза. Наперадзе ў іх яшчэ шмат дарог і месцаў, дзе іх жадаюць бачыць іншыя прыхільнікі іх таленту.
Таццяна Кулакова

Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей