ПРЕСС-ЦЕНТР

Хто добра гуляе, той смачна пад’ядае

Хто добра гуляе, той смачна пад’ядае
31 июля 2021
4

Займальная праграма фестывалю абяцаебыць насычанай і разнастайнай. А гэта значыць, што госці і удзельнікі будуць рады падмацаваць свае сілы смачнай ежай. Что асаблівае можна будзе паспрабаваць у гэты дзень?

Як мы даведаліся, у рамках “Ільняной каруселі” пройдзе фальклорна-гастранамічны фэст “Ільняная карчма”. На ім свае фірменныя стравы прадставяць сельсаветы нашага раёна. Чаго там толькі не будзе!
Так, гаспадыні з Ворнаўкі і Барсукоў будуць рады бачыць гасцей на “мядовым прылаўку”. Стравы нацыянальнай кухні можна будзе паспрабаваць на “бульбяным прылаўку” ад Стараграда і Кароцек. Кухары з Лужка і Баравой Буды парадуюць разнастацнасцю “мяснога прылаўка”, а кулінары з Каменкі і Ліцвінавіч будуць частаваць на “рыбным прылаўку”. Акрамя таго свае тавары прадставяць Рагачоўскі філіял Гомельскага аблпо, ЧТУП “Витанто”, “Шашлычный двор”, “Слаўгарадскія сыры”.
Таксама, будуць працаваць і дэгустацыя-продаж, фітабар “Здароўе ў кожным кубку”.
Добразычлівыя і гасцінныя людзі жывуць на кармянскай зямлі! Нашы землякі ўмеюць не толькі забаўляць гасцей, але і ведаюць, як смачна іх накарміць. Так што, даражэнькія чытачы, абавязкова прыходзьце ў наступную суботу на свята, прыводзьце з сабою сяброў і атрымлівайце асалоду ад фестываля. Мы ўпэўнены: дадому вы пойдзеце ў добрым настроі, сытыя і давольныя.

Предыдущая новость
Гости рады вернуться к нам
Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей