ПРЕСС-ЦЕНТР

Приветствие участникам и гостям «Берагіні»

Приветствие участникам и гостям «Берагіні»
21 июня 2018
6

Паважаныя сябры!

       Сардэчна вітаю вас з нагоды правядзення X  Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Гэта адзін з адметнейшых і цікавейшых фестываляў, які яскрава сведчыць аб багацці і разнастайнасці беларускай народнай спадчыны. “Берагіня” ўжо атрымала  прапіску ў Акцябрскім  раёне, бо фальклор быў і застаецца невычарпальнай крыніцай гэтага краю.

     Сёлетні фестываль  юбілейны, дзясяты, і ён сімвалічна супадае з Годам малой Радзімы. Праз традыцыі, праз усё лепшае, што назапашана ў народнай творчасці, перадаецца моладзі павага і любоў да  Радзімы.  Не выпадкова ў фестывалі ўдзельнічаюць дзіцячыя і моладзевыя калектывы, а побач з імі і аўтэнтычная творчасць, на якой трымаецца сучасны фальклор, базіруецца нацыянальная культура.

    Гэты творчы форум – выдатная форма патрыятычнага выхавання асобы,  магчымасць паказаць свае дасягненні, прыняць удзел у разнастайных конкурсных спаборніцтвах, абмеркаваць тэндэнцыі развіцця аўтэнтычнай культуры. Поспех фестывалю забяспечваюць прафесіяналізм арганізатараў і экспертаў, зацікаўленасць удзельнікаў, святочная атмасфера, створаная на  легендарнай Рудабельшчыне, добра захаваныя народныя традыцыі рэгіёну, гасціннасць і шчырасць гаспадароў.     

   Выказваю падзяку кожнаму з удзельнікаў фестывалю за шчодры талент, адданасць і вернасць народнай культуры. Жадаю ўсім калектывам паспяховых выступленняў, творчых адкрыццяў, а гледачам – яркіх і незабыўных сустрэч з прыгожым, непаўторным мастацтвам.

 

 

Старшыня Гомельскага

 аблвыканкама

У.А.Дворнік

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям «Берагіні» старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка

Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей