ПРЕСС-ЦЕНТР

Траецкі трыумф кармянскіх артыстаў

Траецкі трыумф кармянскіх артыстаў
9 июня 2015
10

IMG_7677На Веткаўскай зямлі ў дзень праваслаўнага свята Тройцы адбылося ўжо шостае па ліку адкрытае раённае свята народнай творчасці “Траецкі карагод на Веткаўшчыне”. Акрамя гаспадароў удзел у мерапрыемстве прынялі суседнія раёны: Буда-Кашалёўскі, Кармянскі, Чачэрскі і Гомельскі. Наш рэгіён прадстаўлялі два калектывы мастацкай самадзейнасці: народны фальклорны калектыў “Луца” Акцяброўскага цэнтра фальклору і ансамбль гарманістаў “Кармянскія прымакі” Цэнтра культуры і вольнага часу. Кампетэнтнае журы, у склад якога былі запрошаны супрацоўнікі Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, ацаніла майстэрства удзельнікаў ў намінацыях “фальклорны калектыў”, “гарманісты”, “салісты народнай манеры выканання”, “тэатральны жанр малой формы”, “гурткі прыкладнога мастацтва”, “майстры народных промыслаў”, “выканальнікі народнага побытавага танца”, “прыпевачнікі”. Сярод гарманістаў ансамбль “Кармянскія прымакі” аказаўся лепшым, а фальклорны калектыў “Луца” у сваёй намінацыі заняў другое месца. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
ЗнС

Предыдущая новость
Вода не прощает ошибок
Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей