ПРЕСС-ЦЕНТР

Твае першыя фінансы

Твае першыя фінансы
23 декабря 2016
2

img_0035Менавіта так называецца маштабная акцыя па павышэнню фінансавай адукаванасці сярод вучняў пятых класаў усіх школ краіны. Як паведаміла начальнік аддзела рознічных паслуг разлікова-касавага цэнтра №11 ААТ “Белаграпрамбанк” Гомельскага абласнога ўпраўлення Лідзія Сасноўская з кожным годам усё больш і больш дзяцей атрымліваюць веды пра тое, што такое банк, грошы, як правільна імі распараджацца. У мінулым годзе ўдзельнікамі акцыі сталі 88 тысяч вучняў пятых класаў. У 2016 супрацоўнікі банка наведваюць школы, праводзяць урокі для школьнікаў краіны. Лідзія Мікалаеўна разам са спецыялістамі па аперацыйна-касавай рабоце Наталляй Лапуценка і Ларысай Сычковай пабывалі ў гасцях у пяцікласнікаў Кармянскай гімназіі. Гімназісты ведаюць, што патрэбна добра вучыцца, многа чытаць і правільна лічыць. А каб быць яшчэ і паспяховым у жыцці, не меньш важна ў гэтым узросце стаць і фінансава адукаваным і разумець, якую карысць могуць прынесці веды ў галіне фінансаў. На гэта накіравана кніга, якая так і называецца “Твае першыя фінансы”. Кожны з вучняў атрымаў цікавае выданне і ў дадатак да яго паветраны шарык з лагатыпам банка.
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара

Беларусь и Венесуэла намерены расширять сотрудничество в экономической и социальной сферах. Речь об этом шла на встрече делегации Национальной ассамблеи Венесуэлы с руководителем рабочей группы Национального собрания Республики Беларусь по сотрудничеству с парламентом Венесуэлы Павлом Попко, которая прошла в Палате представителей